Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТАЛЕЙКА Генадзь Іванавіч 

ТАЛЕЙКА Генадзь Іванавіч

[1912, Мінск — ?], навучэнец. З бел. сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў кандыдатам у члены ВКП(б). Падчас арышту студэнт Томскага «ЭМИИТ» (?). Арыштаваны 20.3.1936. Асуджаны 3.9.1936 за «контррэвалюцыйны сабатаж» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23.12.1991.

Кр.: Книга памяти томичей.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".