Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НАЎРОЦКІ Пётр Іванавіч
[1912, в. Шчаўлі (?) Барысаўскага пав. Мінскай вобл., цяпер Крупскі (?) р-н Мінскай вобл. — 4.1.1938, Барысаў, НКВД], літаратар. З сялянскай сям’і. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 10.11.1937 у Барысаве па адрасе: вул. Арджанікідзе, д. 22. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.12.1937 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 28.4.1989. Асабовая справа Н. № 25907-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.