Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАЦЁМКІН Андрэй Сафонавіч
[1912, в. Барздоўка (?) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навучэнец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту вучыўся на рабфаку (?). Арыштаваны 26.12.1943. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 7.4.1945 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 24.4.1989. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.