Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯСКЕВІЧ Васіль Іосіфавіч 

ЯСКЕВІЧ Васіль Іосіфавіч

[1908, ст. Цыцыкар (КВЖД) (?) — 17.4.1934, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1931 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара (аддзела) цэха Маскоўскага завода № 22. Арыштаваны 2.11.1933 у Маскве па адрасе: Філі, завод № 22, барак № 3, пакой 12. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 19.2.1934 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны 17.6.1958.

Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".