Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯЛІКАЎ Сяргей Ермалаевіч
[1908, в. Новая Беліца Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Ажаніўся, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 29.12.1932. Асуджаны 15.4.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з паўночных канцлагераў. Зноў арыштаваны 7.2.1946 у Акмолінскай вобл., дзе працаваў агратэхнікам у калгасе «Новы быт». Асуджаны (хутчэй за ўсё, за «антысавецкую агітацыю») 25.3.1946 (тэрмін зняволення і далейшы лёс невядомы). Па першай справе № 12680-п (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны Віцебскім абл. судом 12.10.1963.
Кр.: Хранить вечно.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.