Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАМЧЫЦ Іосіф Мікалаевіч 

МАМЧЫЦ Іосіф Мікалаевіч

[1906, в. Радзівілімонты Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?], педагог, верагодна, брат Мікалая Мамчыца. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю (паводле некаторых звестак, скончыў БДУ). Працаваў настаўнікам у Пінскай бел. школе № 1. Ажаніўся, гадаваў дзіця. Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Арыштаваны 20.9.1945 у Пінску. Асуджаны 6.4.1946 пазасудовым органам МДБ за «антысавецкую агітацыю» і «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» (?) да 8 гадоў папраўча-працоўных работ і 4 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер МДБ Комі АССР. Вызвалены 10.9.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.3.1964. Асабовая справа М. № 5805-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".