Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЫЧ-ЛЫЧКОЎСКІ (ГРУНІН, ГРУШЫН, ДАБРЫНІН, КУЗНЯЦОЎ, АРЛОЎ) Аляксандр Міхайлавіч 

ЛЫЧ-ЛЫЧКОЎСКІ (ГРУНІН, ГРУШЫН, ДАБРЫНІН, КУЗНЯЦОЎ, АРЛОЎ) Аляксандр Міхайлавіч

[1906, в. Клепачы Гродзенскай губ., цяпер Гродзенская вобл. — 21.8.1933, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы бухгалтар Ленінскага раённага гандлю. Арыштаваны 23.11.1932 у Маскве па адрасе: вул. Земляны вал, д. 23, кв. 20. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 2.4.1933 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны паводле пастановы прэзідыума Вярхоўнага суда СССР 16.1.1989.

Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".