Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПРАКАПОВІЧ Пётр Васілевіч
[1905, пас. Іздзешкава Смаленскай вобл. — ?], службовец. З рускай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Падчас арышту юрысконсульт Ваўкавыскага цэментнага завода «Перамога». Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 7.8.1948. Асуджаны 5.10.1948 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Кіраўскай вобл. Вызвалены 19.4.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.2.1962 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа П. № П-7265 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.