Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАЎЛОЎСКІ Іван Васілевіч
[1904, Каменскае Екацярынаслаўскай губ., цяпер Днепрапятроўская вобл., Украіна — ?], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык тэатральнага аддзела газ. «Літаратура і мастацтва». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.6.1938 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД за «шпіянаж». Пакаранне адбываў у турме № 5 Табольска Омскай вобл. Вызвалены 13.5.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа П. № 27251-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.