Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЯСТОЎСКАЯ Яніна Антонаўна 

МЯСТОЎСКАЯ Яніна Антонаўна

[1904, в. Ізабелін Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. навуковы супрацоўнік БелАН. Арыштавана 26.7.1933 у Мінску па адрасе: вул. Ямная, д. 3, кв. 3 (6.5.1937 у гэтай жа кватэры арыштаваны Б.Арлоўскі.) Асуджана паводле пастановы калегіі АДПУ 2.3.1934 за «сувязь з членамі «ПАВ» да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БССР 6.6.1989. Справа М. № 25252-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".