Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯКАБСАН Мікалай Андрэевіч 

ЯКАБСАН Мікалай Андрэевіч

[1904, в. Аброва Гродзенскай губ., цяпер Івацэвіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], настаўнік, удзельнік 2-й сусветнай вайны, вязень савецкіх канцлагераў. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю, працаваў настаўнікам у пачатковай школе у в. Выганашчы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Арыштаваны органамі НКВД 12.2.1941. Асуджаны 14.6.1941 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. У 1941 ці 1942 вызвалены, як польскі грамадзянін, уступіў у армію пад камандаваннем генерала У.Андэрса. Пазней жаўнер 2-га Польскага корпуса. Удзельнік італьянскай кампаніі. Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь. У 1951 арыштаваны органамі МДБ і разам з сям’ёй дэпартаваны ў Іркуцкую вобл. Пасля вяртання з Сібіры жыў у г.п. Целяханы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. Па першай справе № 6650-с (захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.) рэабілітаваны Брэсцкім абл. судом 1.11.1973.

Літ.: Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна. Мн., 2004. С. 46.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".