Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШТАРКМАН Арон Манышавіч 

ШТАРКМАН Арон Манышавіч

[1903, мяст. Паpчаў Люблінскай губ., цяпер Польшча — 5.7.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Інстытута народнай гаспадаркі. Арыштаваны 3.3.1938 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 21, кв. 22. Асуджаны «тройкай» НКВД 26.5.1938 як «агент польскіх pазведоpганаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа Ш. № 11655-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".