Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч
[1901, мяст. Гpэск Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю, уступіў у ВКП(б) (1924). У 1930-я г. дацэнт Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1933 выключаны з ВКП(б) пры чыстцы. Арыштаваны 11.8.1933 у Горках па адрасе: Ленінскі бульваp, д. 2, кв. 8. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Асабовая справа М. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.