Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ФЕДАРКЕВІЧ Трафім Сцяпанавіч 

ФЕДАРКЕВІЧ Трафім Сцяпанавіч

[1901, в. Галенчыцы Слонімскага пав. Гродзенскай губ. — ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту ваенны інжынер 71-га будаўнічага батальёна ў Варашылаўскай вобл. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 9.9.1937. Асуджаны 4.1.1938 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.11.1957 трыбуналам Далёкаўсходняй ВА. Асабовая справа Ф. № П-8077 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".