Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » САЛАЎЁЎ М. Е.
[1900 — ?], жыхар Віцебскай вобл. Меў сярэднюю адукацыю. Двойчы асуджаны, у тым ліку ў 1938 як «сацыяльна-небяспечны элемент». Пасля вызвалення доўгі час не мог уладкавацца на работу. У 1957—58, апынуўшыся ў цяжкім матэрыяльным становішчы, напісаў некалькі лістоў да святароў з просьбай аб дапамозе (паводле дадзеных следства, атрымаў больш за 1000 руб.). У гэтых лістах сцвярджаў, што бальшавікі стварылі для рабочых і асабліва для сялян «камуністычнае рабства». 30.6.1958 асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду». Далейшы лёс невядомы.
Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 87046.
Літ.: 580, с. 456.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.