Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАЗНЯК Лявон Яўсеевіч
[1899, в. Сліжы Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — 9.4.1931, Масква, НКВД], ?. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Арыштаваны 24.9.1930 у Маскве па адрасе: Мёртвы зав., д. 7, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 3.4.1931 за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Ваганькаўскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 18.6.1964.
Кр.: Расстрельные списки: Ваганьковское кладбище.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.