Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУБАДЗЕЕЎ Нічыпар Якаўлевіч 

ШУБАДЗЕЕЎ Нічыпар Якаўлевіч

[1899, в. Машок Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — 2.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. У 1920 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту шыфр-работнік наркамата знешняга гандлю. Арыштаваны 7.5.1937 па адрасе: Маскоўская вобл., пас. Пярлоўка, вул. Чыгуначная, д. 29, інтэрнат. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у Ленінградзе 2.12.1937 за «здраду радзіме» і «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".