Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЕЙСАК Сільвестр Якаўлевіч
[1899, в. Алянец Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 25.8.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дывізіённы камісар, нам. начальніка палітаддзела Галоўнага ўпраўлення супрацьпаветранай абароны СССР. Арыштаваны 27.6.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 67. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за «шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.3.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.