Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЯЧЫНСКІ Яўген Станіслававіч 

МЯЧЫНСКІ Яўген Станіслававіч

[1898, Херсон, цяпер Украіна — ?], навуковец, педагог. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 11.8.1933. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Групавая справа М. і іншых выкладчыкаў Горацкай акадэміі № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".