Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФРАЛОЎ Іван Дзмітрыевіч
[1898, в. Ільінка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту начальнік гітарнага цэха Музкамбіната. Арыштаваны 12.11.1937 у пас. Чэкіст Томскага р-на. Асуджаны 15.11.1937 за «контррэвалюцыйны сабатаж» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 29.10.1960.
Кр.: Книга памяти томичей.
Кр. геагр. : Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.