Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЯЎДАНСКІ Уладзімір Анісімавіч 

ЛЯЎДАНСКІ Уладзімір Анісімавіч

[1898, Бабруйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], вайсковец. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту казначэй 2-га Беларускага артылерыйскага палка 2-й стралковай дывізіі. Арыштаваны 27.1.1933 у Мінску па адрасе: вул. Дзянісаўская, д. 14, кв. 1. Асуджаны 13.5.1933 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.3.1990 пракуратурай БССР. Асабовая справа Л. №30651-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Дзянісаўская, д. 14, кв. 1 арыштавана Ляўданская Яніна Ульянаўна (н. ў 1910 у Мінску), верагодна, жонка Уладзіміра Ляўданскага. 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД асуджана за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 22.2.1990 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Асабовая справа Л. № 30608-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".