Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МЕЛЬНІЧЭНКА Захар Міхайлавіч
[1897, Ковель, цяпер Валынская вобл., Украіна — 23.6.1938, Масква, НКВД], вайсковец. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту начальнік фінансавай часткі 38-га палка войск АДПУ. Асуджаны ў 1934 да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Працаваў рахункаводам-бухгалтарам на Ікшынскім участку лагера. 5.4.1938 узяты пад варту. 5.6.1938 «тройкай» НКВД за «контррэвалюцыйную прапаганду сярод зняволеных» і «выказванне спачування да расстраляных ворагаў народа» прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 24.6.1989. Асабовая справа М. № П-73869 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.