Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯСІНСКІ Міхаіл Міхайлавіч
[1897, в. Лучыцы Мазырскага пав., цяпер Петpыкаўскі p-н Гомельскай вобл. — 21.12.1937, Орша, НКВД], педагог, брат Аляксандра і Валянціна Ясінскіх. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у Багушэўскай чыгуначнай школе Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Багушэўску. Асуджаны 29.11.1937 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 9.10.1989. Асабовая справа Я. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.