Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯВІТЭ Адам Ільіч
[1896, Седльцэ (?), цяпер Польшча — 22.11.1937, Мінск, НКВД], тэатральны дзеяч. Дырэктар Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Член ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны ў Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 81, кв.1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 17.11.1937 як «польскі шпіён-дыверсант» да ВМП. Расстраляны. Асабовая справа Л. № 20674-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.