Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯНКОЎСКІ Мікалай Кліменцевіч
[1896, мяст. Усвят Вяліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — 25.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], інжынер. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту інжынер будаўнічага аддзела гарана. Арыштаваны 26.2.1938 у Маскоўскай вобл. па адрасе: ст. Сходня Кастрычніцкай чыгункі, Дружнікоўскі зав., д. 2 (інтэрнат). Асуджаны 25.4.1938 «за шпіянаж і прыналежнасць да контррэвалюцыйнай арганізацыі ў Бураціі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.2.1958.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр. Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.