Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯКАЧУК Іван Якаўлевіч
[1896, в. Салавічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 4.10.1938, Масква, НКВД], педагог, вайсковец. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык аднаго з маскоўскіх ваенных вучылішчаў. Арыштаваны 18.2.1938. Асуджаны за «ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.6.1959 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Я. № П-7338 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.