Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯРАШЭВІЧ Іван Казіміравіч 

ЯРАШЭВІЧ Іван Казіміравіч

[1895, Мінскі пав. — 27.10.1937, Масква, НКВД], навуковец, верагодна, брат Мiканора Ярашэвіча. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы — старшы навуковы супрацоўнік Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута агратэхнікі, глебазнаўства і ўгнаенняў. Арыштаваны 20.2.1937 у Маскве па адрасе: вул. Вусачова, д. 29/2, кв. 119. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.10.1937 за «ўдзел у антысавецкай фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны 27.10.1956.

Кр.: Расстрельные списки. Донское кладбище.


Падтрымка праекта: Играть в Million 88 – Bet Boom | Україна Betboom.com
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".