Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЧЫЖ Міхаіл Уладзіміравіч 

ЧЫЖ Міхаіл Уладзіміравіч

[1895, в. Вялікая Сліва Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 15.9.1937, Санкт-Пецярбург, НКВД], службовец, партыйны работнік. З бел. сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту адказны парткантралёр Упаўнаважанага камісіі партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) па Ленінградскай вобл. Арыштаваны 9.4.1937 у Ленінградзе. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 31.8.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «спробу здзяйснення тэрарыстычнага акта» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".