Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХМЯЛЕЎСКІ Міхаіл Цімафеевіч
[1894, мяст. Копысь Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык матэматыкі Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 23.1.1938. Абвінавачваўся ў «шпіянажы». Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 5.6.1939 пастановай НКВД БССР. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа X. № 4846-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.