Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАЛІНОЎСКІ Якаў Адамавіч 

МАЛІНОЎСКІ Якаў Адамавіч

[1894, в. Мішкава Віцебскай губ., цяпер у межах Віцебска — 16.11.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту галоўны бухгалтар фабрыкі «Пралетарская перамога». Арыштаваны 9.9.1937 у Мыцішчынскім р-не Маскоўскай вобл. Асуджаны «тройкай» НКВД 15.11.1937 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.7.1956. Асабовая справа М. захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".