Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НЯХЛЮДАЎ Яўсей Гіляравіч
[1893, мяст. Пухавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец, муж Розы Няхлюдавай. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту старшы інспектар аднаго з наркаматаў БССР. Арыштаваны разам з жонкай 27.10.1930 у Мінску па адрасе: вул. Рэспубліканская, д. 3, кв. 3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 6.6.1931 за «дапамогу ў злачынстве» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 25.11.1992.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.