Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФЕДАРОВІЧ Міхаіл Восіпавіч
[1893, Бельск Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 10.12.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Апошняе месца работы — планавік-эканаміст падсобных прадпрыемстваў Маскоўскай ВА. Арыштаваны 10.9.1937 у Маскве па адрасе: вул. Малая Грузінская, д. 52/34, кв. 8, пакой 6. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.12.1937 за «сувязі з асобамі, арыштаванымі за шпіянаж» і «выказванні контррэвалюцыйных трацкісцкіх настрояў» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 27.6.1989. Асабовая справа Ф. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.