Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПЛІГАЎКА Пётр Раманавіч
[1892, в. Балотнікі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 4.9.1937, Масква, НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны камісар Таганскага раённага ваенкамата Масквы. Арыштаваны 23.6.1937 у Маскве па адрасе: вул. Сушчэўскі вал, д. 14/42, кв. 58. Асуджаны 4.9.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да ВМП. Расстраляны і пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12.5.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.