Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПОЛЯК (ПАЛЯК) Іпаліт Паўлавіч 

ПОЛЯК (ПАЛЯК) Іпаліт Паўлавіч

[1891, хут. Валянцей (Велянцеі) Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 4.11.1937, Віцебск, НКВД], грамадскі дзеяч, педагог, брат Аляксандра Поляка. Скончыў Ковенскія педагагічныя курсы (1913), Мінскі інстытут народнай адукацыі (1921), БДУ (1925). Падчас вучобы ў інстытуце ўваходзіў у маладзёжныя арганізацыі «Наш край» і «Маладая Беларусь». З 1916 удзельнік 1-й сусветнай вайны. З восені 1918 у Мінску, член партыі бел. эсэраў. У час польскай акупацыі выкладаў гісторыю Беларусі ў Мінскай бел. гімназіі. Са студз. 1920 у Беларускай камуністычнай арганізацыі, арганізоўваў партызанскія атрады для барацьбы супраць польскіх акупантаў. Публічна выступіў супраць падпісання Рыжскага мірнага дагавора. 24.5.1921 выйшаў з КП(б)Б. У 1920—23 член прэзідыума таварыства гісторыі і старажытнасцей. З вер. 1921 прымаў удзел у археалагічных раскопках каля Заслаўя. Са студз. 1925 эканаміст Гандлёва-прамысловага банка СССР. Паводле некаторых звестак першы раз арыштаваны ў 1933. Абвінавачваўся як «член ПАВ». Пасля вызвалення працаваў выкладчыкам Віцебскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. Зноў арыштаваны 15.10.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 3-я Гутараўская, д. 26б. Асуджаны 22.10.1937 паводле пастановы калегіі НКВД СССР да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа П. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Літ.: ЭГБ, т. 5.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".