Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЧАРВЯКОЎСКІ Мікалай Андрэевіч
[1891, Гродна — 12.8.1981], бел. публіцыст, краязнавец, бібліяфіл. Скончыў Гродзенскую гімназію (1912), вучыўся ў Юр’еўскім (Тартускім) і Пецярбургскім ун-тах. З 1917 жыў у Калузе, быў членам Беларускай вучнёўскай грамады. У 1919—22 у Чырвонай арміі. З 1926 загадчык бібліятэкі Рускага дабрачыннага таварыства, член Рускага нацыянальнага аб’яднання ў Гродне. У 1920—30 супрацоўнічаў з рускамоўнымі перыядычнымі выданнямі ў Польшчы «Наш день», «Русский день», «Русское слово» і інш. Асноўная тэматыка яго публікацый — гісторыя рускай і славянскай культуры, помнікі гродзенскай даўніны, археалагічныя раскопкі ў прынёманскім краі. У 1939—41 працаваў у Гродзенскай гарадской бібліятэцы, у 1944—52 — у гродзенскіх дзяржаўным архіве і гістарычна-археалагічным музеі, перакладаў старажытныя акты і іншыя дакументы на рускую мову. З 1945 у «Гродненской правде» друкаваў гісторыка-краязнаўчыя артыкулы. 19.3.1952 асуджаны да 25 гадоў за сувязь у час вайны з «Беларускім камітэтам». Вызвалены ў 1956. Рэабілітаваны ў 1994.
Літ.: ЭГБ, т. 6—2.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.