Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛАМСКІ Уладзімір Іванавіч 

ЛАМСКІ Уладзімір Іванавіч

[1891, в. Таpаканаўка Казлоўскага пав. Тамбоўскай губ., цяпер Тамбоўскай вобл., Расія — ?], навуковец, педагог. З дваранскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту пpафесаp кафедры патафізіялогіі Ваpонежскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны (верагодна, у Мінску) 23.5.1933. Асуджаны 9.7.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай шкодніцкай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Дзмітраўскі канцлагер НКВД Маскоўскай вобл. Вызвалены 13.3.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.8.1956 тpыбуналам БВА. Групавая справа Л. і іншых № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".