Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЛЬКЕВІЧ Казімір Сямёнавіч
[1890, в. Забелле Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. — 14.10.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту старшы бухгалтар паравознай службы Кастрычніцкай чыгункі. Арыштаваны 16.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Дастаеўскага, д. 4, кв. 1. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 10.10.1937 за «контррэвалюцыйную шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.