Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯГОРАЎ Максім Захаравіч
[1888, Пецярбург, цяпер Санкт-Пецярбург, Расія — 14.3.1938, Магілёў, НКВД], літаратурны работнік. З сям’і службоўца. Падчас арышту працаваў у Бабруйскай раённай газ. Быў жанаты. Арыштаваны 23.8.1937. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.2.1938 як «польскі агент» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.8.1957. Асабовая справа Я. № 5442 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.