Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » НАТАНСОН Вольф Саламонавіч 

НАТАНСОН Вольф Саламонавіч

[1888, Гомель — ?], навуковец. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту кансультант, навуковы супрацоўнік НДІ Дзяржплана БССР. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 22.2.1931 у Мінску па адрасе: вул. Урыцкага, д. 8, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 за «антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 20.10.1989. Асабовая справа Н. № 30690-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".