Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ФРЫДМАН Ісак Сямёнавіч 

ФРЫДМАН Ісак Сямёнавіч

[1887, Сімферопаль, цяпер Украіна — 29.10.1937 (?), Мінск, турма НКВД], службовец. Атрымаў вышэйшую адукацыю, уступіў у ВКП(б) (1918). Да арышту начальнік аддзела землеўпарадкавання наркамата земляробства БССР. Арыштаваны 15.7.1937 у Мінску па адрасе: вул. Савецкая, д. 148/19, кв. 57. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 28 ці 29.10.1937 тройкай НКВД за «шкодніцтва ў сельскай гаспадарцы» і як «член тэрарыстычнай арганізацыі правых» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.5.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа Ф. №10367-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ.


Падтрымка праекта: Играть в Cake Valley – Bet Boom | Betboom
 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".