Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАЎЛЮКЕВІЧ Аляксандр Іванавіч
[1887, в. Вялікія Бярозаўцы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. — 20.1.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], ?. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Член ВКП(б) (да 1936). Падчас арышту пенсіянер, магчыма, як вайсковец або інвалід. Арыштаваны 27.10.1937 у Маскве па адрасе: Піліпаўскі зав., д. 22, кв. 8. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 20.1.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.10.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.