Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЦЮСОВІЧ Міхаіл Людвігавіч
[1886, в. Койры Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?], медык. З бел. сям’і. Падчас арышту фельчар амбулаторыі. Арыштаваны 24.6.1941 на ст. Куламзіно Омскай чыгункі. Асуджаны Омскім абл. судом 3.9.1941 за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 29.11.1991.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.