Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯНКЕВІЧ (ЛІНКЕВІЧ) Франц Лукіч
[1884, Пінск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — студз. 1938, ГУЛАГ], педагог. З бел. сям’і. Падчас арышту дырэктар Політэхнічнага тэхнікума Омскай чыгункі. Арыштаваны 29.9.1936. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 22.7.1937 за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Загінуў у адным з канцлагераў Магаданскай вобл. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 28.7.1989.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.