Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАНАСЗОН Хаім Ісакавіч
[1884, Масква — ?], навуковец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту дацэнт Мінскага медыцынскага інстытута, галоўны ўрач (?) інфекцыйнай клінікі 3-й бальніцы. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 27.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Валадаpскага, д. 30, кв. 11. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 26.5.1934 як «член контррэвалюцыйнай падpыўной арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа М. № 6743-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.