Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » НАВУМІК Трафім Клімавіч
[1883, в. Медна Брэсцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер Брэсцкі р-н — 8.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту адказны выканаўца па забеспячэнню Маскоўскай абл. канторы Дзяржаўнага банка СССР. Арыштаваны 3.11.1937 у Маскве па адрасе: вул. Новаслабодская, д. 10, кв. 25. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.4.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны Галоўнай ваеннай пракуратурай СССР 16.12.1991.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.