Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЕЎЧАНКА Фёдар Рыгоравіч
[1878, в. Кірылаўка Палтаўскай губ., Расія — 5.4.1945, ГУЛАГ], кіраўнік хору Радыёкамітэта (?). З сям’і ўкраінскага святара. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 21.9.1944 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 5, кв. 2. Асуджаны 30.12.1944 трыбуналам БВА за «контррэвалюцыйную агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 11.11.1957 калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Л. № 11058-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.