Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШЛІПЕНБАХ Андрэй Паўлавіч 

ШЛІПЕНБАХ Андрэй Паўлавіч

[1877, Рыга — ?], педагог. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Выкладаў замежныя мовы ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 10.9.1933. Асуджаны 14.11.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Справа Ш. № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".