Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЯШЧЫНСКІ Аркадзь Аляксандравіч 

ЛЯШЧЫНСКІ Аркадзь Аляксандравіч

[16.7.1899, в. Пляшэвічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 20.12.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1926 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. нам. наpкама асветы БССР. Арыштаваны 6.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Лодачная, д. 7, кв. 4. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 19.12.1937 як «член тэрарыстычнай арганізацыі правых і нацфашыстаў, мэта якіх — знішчыць кіраўніцтва партыі і ўрада» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.6.1957. Асабовая справа Л. № 10534-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

15.2.1938 у Мінску па адрасе: вул. Лодачная, д. 7, кв. 4 арыштавана рэгістратар Ляхаўскай паліклінікі Ляшчынская Ганна Ісакаўна (н. 30.7.1897 у Слуцку), жонка Аркадзя Ляшчынскага. 16.5.1938 «тройкай» НКВД асуджана як «член сям’і расстралянага ворага народа» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 2.7.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа Л. № 11029-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".