Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯЎКОВІЧ Самсон Якаўлевіч
[10.1.1911, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 26.12.1937, Мінск, НКВД], журналіст. З сям’і службоўца. Да арышту загадчык аддзела мінскай польскай газ. «Оrka». Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 8, кв. 94. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.12.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 7.3.1962. Асабовая справа Л. № 17414-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.