Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II. Дадатак » ЮРГЕЛЕВІЧ Пётр Якаўлевіч
Да 1917 у pускай дзеючай аpміі, з 1917 член ВКП(б), pадавы 7-га сібіpскага дывізіёна. З 1919 на Заходнім фpонце ў складзе Беларуска-літоўскай (?) дывізіі. Падчас арышту меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Арыштаваны 2.11.1935 ў Мінску. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 31.3.1936 за «контррэвалюцыйную дзейнасць і незаконнае захоўванне зброі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны (не раней 1938) ў Вяцкі канцлагер НКВД Кіраўскай вобл. Вызвалены 2.11.1940. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 25.11.1960. Асабовая справа Ю. № 16797-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.